Бібліятэчны дворык запрашае
У рамках агульнагарадскога мерапрыемства “Квітней, зямля маіх бацькоў!”, што прайшло 8 жніўня ў гарадскім парку, ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” запрасіла ўсіх жадаючых на бібліятэчны дворык. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі кніжныя выставы прысвечаныя Слонімшчыне “Культурны здабытак нашага краю”, “Старажытны горад панад Шчарай”, “Слонім – ад даўніны да сучаснасці” і “Слонімшчына – часціца маёй Беларусі”, што дало магчымасць наведвальнікам мерапрыемства пазнаёміцца з гістарычным і культурным здабыткам роднгага краю праз прадстаўленную літаратуру.
Філіял “Гарадская дзіцячая бібліятэка імя А.С. Пушкіна” і філіял “Дзіцячая раённая бібліятэка” арганізавалі для дзяцей гульнёвую пляцоўку і выставу літаратуры “Сцяжынкі кніжнага лета”, на якой былі прадстаўлены цікавыя і карысныя кніжкі для правядзення вольнага часу і для падрыхтоўкі да школы. А выстава часопісаў змагла зацікавіць як дзяўчынак, так і хлопчыкаў рознага ўзросту.