Святочнае прадстаўленне “Любоў зямная і нябесная”
18 кастрычніка ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Праменьчык”, што дзейнічае пры філіяле “Азярніцкая сельская бібліятэка”, паказалі святочнае прадстаўленне “Любоў зямная і нябесная”, прысвечанае Дню маці і святу Пакрова Багародзіцы. На мерапрыемстве прысутнічаў святар храма свяціцеля Мікалая Леанід Сенчанка, які павіншаваў матуль са святам, а дзецям ўручыў салодкія падарункі.