Урок павагі «Чытаю родны край, як кнігу»
26 верасня ў філіяле «Дзеравянчыцкая сельская бібліятэка» прайшоў урок павагі да роднага краю «Чытаю родны край, як кнігу», прысвечаны Году малой радзімы. У ходзе мерапрыемства дзеці пачулі шмат цікавага і пазнавальнага аб нашай вялікай краіне, даведаліся пра выдатных людзей, пералічылі дзяржаўныя сімвалы Беларусі. Прэзентацыя «Мой Слонім» дазволіла яшчэ раз нагадаць, што Слонімшчына – самабытны і маляўнічы край з багатай гісторыяй і культурнымі традыцыямі. А пра гісторыю сваёй вёскі, дзеці даведаліся з альбома «Мой родны кут – Дзеравянчыцы». Урок павагі да роднага краю даў магчымасць дзецям яшчэ раз адчуць і зразумець, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай, багатай на гістарычныя падзеі краіне. Пакуль мы паважаем сваіх продкаў, не забываем свае карані, мы існуем як народ, як нацыя.