База дадзеных

“Літаратурная Слонімшчына”

Найбольш вядомыя пісьменнікі Слонімшчыны

Кандрат Лейка

Беларускі паэт, празаік, драматург

Мікола Арочка

Беларускі паэт, літаратуразнавец, крытык, празаік, перакладчык

Алег Лойка

Беларускі паэт, літаратуразнавец, крытык, перакладчык, член-карэспандэнт НАН Беларусі,  доктар філалагічных навук, прафесар

Сяргей Чыгрын

Беларускі паэт, краязнавец,  гісторык, літаратуразнавец,  перакладчык,  журналіст

Фактаграфічная база дадзеных “Літаратурная Слонімшчына”  уяўляе сабой матэрыялы аб пісьменніках і паэтах – уражэнцах Слоніма і Слонімшчыны, якія цалкам або часткова звязаны  жыццём і дзейнасцю з нашым краем. БД з’яўляецца асновай для падрыхтоўкі мерапрыемстваў па літаратурнаму краязнаўству, аказання інфармацыйнай дапамогі карыстальнікам. Звесткі аб персаналіі, фотаздымкі дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі. Матэрыял размешчаны ў алфавіце прозвішчаў пісьменнікаў. У дадзены перыяд адбываецца паступовае напаўненне базы.

База дадзеных “Літаратурная Слонімшчына” 2018
ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа”