Дыплом ІІІ ступені ў абласным літаратурна-творчым конкурсе “Беларуская літаратура: ажыўшыя старонкі”
ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа” прыняла ўдзел у ІІ абласным кніжным фестывалі “Кніга і час” у г. Свіслач. Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу і аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі прадставілі інфармацыйныю пляцоўку “Мая малая радзіма – мой гонар”, дзе адлюстравалі гісторыю і сучаснасць Слонімшчыны на выставах “Старажытны горад па-над Шчарай”, “Слонімшчына – часцінка маёй Беларусі”, “Культурны здабытак нашага краю”, “Слонім: ад даўніны да сучаснасці”. У рамках фестывалю па выніках літаратурна-творчага конкурсу “Беларуская літаратура: ажыўшыя старонкі” за пастаноўку ўрыўка з п’есы Леапольда Родзевіча “Збянтэжаны Саўка” калектыў узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені сярод бібліятэчных устаноў Гродзенскай вобласці. Галоўныя ролі пастаноўкі выконвалі супрацоўнікі філіяла “Азярніцкая сельская бібліятэка” Маразан Н.Л., Пасюк Т.П. і вадзіцель Зданчук Ю.У.