Урок беларускай паэзіі “Музыка сэрца Беларусі”
21 сакавіка ў Сусветны дзень паэзіі ў філіяле “Дзіцячая раённая бібліятэка” прайшоў урок беларускай паэзіі “Музыка сэрца Беларусі”. Яго правялі бібліятэкар Таццяна Сявец і пісьменнік Сяргей Чыгрын з вучнямі ДУК “Сярэняя школа №5 г. Слоніма”. Прысутныя пазнаёміліся з выставай кніг “Прытулак душы – Слонімскі край мой”, чыталі вершы і гутарылі пра паэзію.