“Коласаўскія чытанні” праграма
“Коласаўскія чытанні” Прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і 75-годдзю з дня заснавання Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа.
УДЗЕЛЬНІКІ МЕРАПРЫЕМСТВА:
прадстаўнікі аддзела культуры Слонімскага райвыканкама,
дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”,
дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”, нашчадкі Якуба Коласа,
навукоўцы, краязнаўцы, пісьменнікі і паэты,
супрацоўнікі публічных бібліятэк Гродзенскай вобласці
ТЭРМІН ПРАВЯДЗЕННЯ: 31 жніўня 2019 года
МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ: Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (г. Слонім, вул. Першамайская, 10)
РАБОЧЫЯ МОВЫ: беларуская, руская
РЭГЛАМЕНТ: даклады – да 15 хвілін
ПАРАДАК РАБОТЫ
13:00-18:00 Адкрыты прагляд літаратуры “Якуб Колас – сімвал і гонар беларускай нацыі”
14:40-15:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
15:00-15:20 Урачыстае адкрыццё Коласаўскіх чытанняў.
Прывітанні ў адрас удзельнікаў і гасцей чытанняў
15:20-18:00 Даклады, выступленні
ПРЫВІТАЛЬНЫЯ ВЫСТУПЛЕННІ:
Данільчык Галіна Васільеўна,
начальнік аддзела культуры Слонімскага райвыканкама
Кузьмініч Таццяна Васільеўна,
намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Мальцава Лідзія Васільеўна,
дырэктар ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”
дакладЫ
Дарога даўжынёю ў 75 год
Тамара Батыраўна Гайдук, дырэктар ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа”
Слонім і наваколле праз прызму гістарычных дакументаў, паданняў, даследаванняў: прэзентацыя мультымедыйнага выдання
Таццяна Васільеўна Кузьмініч, намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Род Каменскіх у жыцці Якуба Коласа
Вера Данілаўна Міцкевіч, унучка Якуба Коласа
Коласава спадчына ў бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане
Марыя Міхайлаўна Міцкевіч, старэйшая ўнучка Якуба Коласа
Сувязь Якуба Коласа са Слонімшчынай
Аляксандр Сяргеевіч Крыжэвіч, старэйшы навуковы супрацоўнік установы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”
Якуб Колас у творчасці слонімскіх літаратараў
Сяргей Чыгрын, пісьменнік, краязнаўца, гісторык, журналіст
“Чалавек з сонечнаю ўсмешкай: кніга пра Алега Лойку” (укладальнік А. Бельскі): прэзентацыя кнігі
Алесь Бельскі, галоўны рэдактар часопіса “Беларуская мова і літаратура”, прафесар, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”