27 лютага ў філіяле “Міжэвіцкая сельская бібліятэка” была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Мова маёй зямлі”
27 лютага ў філіяле “Міжэвіцкая сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня роднай мовы была праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Мова маёй зямлі”. Бібліятэкар з вучнямі зрабілі падарожжа ў беларускую мову. Беларуская мова – адна з развітых і багатых моў свету. Родная мова – гэта не толькі асяродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі. Дзеці чыталі вершы беларускіх паэтаў. Разгадвалі загадкі пра беларускую мову. Мерапрыемства прайшло вельмі цікава.