База дадзеных “Літаратурная Слонімшчына”
Фактаграфічная база дадзеных “Літаратурная Слонімшчына” уяўляе сабой матэрыялы аб пісьменніках і паэтах – уражэнцах Слоніма і Слонімшчыны, якія цалкам або часткова звязаны жыццём і дзейнасцю з нашым краем. БД з’яўляецца асновай для падрыхтоўкі мерапрыемстваў па літаратурнаму краязнаўству, аказання інфармацыйнай дапамогі карыстальнікам. Звесткі аб персаналіі, фотаздымкі дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі. Матэрыял размешчаны ў алфавіце прозвішчаў пісьменнікаў. У дадзены перыяд адбываецца паступовае напаўненне базы.
База дадзеных “Знакамітыя людзі Слонімшчыны”
Фактаграфічная база дадзеных “Знакамітыя людзі Слонімшчыны” уяўляе сабой кароткія біяграфіі знакамітых людзей Слонімшчыны, дзе паведамляецца, які след у гісторыі Беларусі яны пакінулі. Падрыхтавана з мэтай папулярызацыі краязнаўчых ведаў. Матэрыял размешчаны ў алфавіце прозвішчаў . У дадзены перыяд адбываецца паступовае напаўненне базы.