Сустрэча “Адкуль дзівакі вось такія бяруцца?”.
Весела і ажыўлена было ў Сянькоўшчынскай сельскай бібліятэцы 12 верасня. У госці прыйшлі выхаванцы Сянькоўшчынскага дзіцячага сада-ясляў на сустрэчу “Адкуль дзівакі вось такія бяруцца?”. Бібліятэкар правяла гульні па старонках вясёлых вершаў, загадак, скарагаворак. Дзеці пазнаёміліся з вясёлымі творамі Г. Аўласенкі, Л. Шаўчэнкі, Р. Барадуліна, І. Муравейкі, праглядзелі мультфільмы і прэзентацыю на тэму беларускіх казак. Самае галоўнае, што ва ўсіх быў цудоўны настрой і жаданне наведваць бібліятэку яшчэ многа разоў.