Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Беларускія традыціі і фальклор”
5 студзеня ў філіяле “Востраўская сельская бібліятэка” прайшло пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Беларускія традыціі і фальклор”, прысвечанае святу Каляды “Каляды –ч час чараўніцтва і весялосці”. На мерапрыемства былі запрошана настаўніца Нядзельнай школы Барбажынская Г.А. і загадчык філіяла “Востраўскі сельскі клуб” Лаўрутыч В.Л. і чытачы бібліятэкі. Удзельнікі прынялі ўдзел у конкурсах, гульнях, чыталі вершы, адгадвалі загадкі, называлі прыказкі, прымаўкі, спявалі песні пра Каляды, Раство Храстова. Вучні з задавальненнем правялі час у бібліятэцы.
